by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Пасяджэнне калегій міністэрстваў

Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў

Сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшло ў Мінску.

Спецыялісты абмеркавалі пытанні выканання заканадаўства аб абыходжанні з небяспечнымі адходамі. На калегіі было адзначана, што забеспячэнне добрага санітарна-эпідэміялагічнага стану краіны з'яўляецца адным з найважнейшых аспектаў нацыянальнай бяспекі ў галіне аховы здароўя насельніцтва. Гігіенічныя праблемы, абумоўленыя забруджваннем тэрыторыі населеных месцаў адходамі вытворчасці і спажывання, застаюцца ў ліку прыярытэтных. Паводле інфармацыі СААЗ з агульнай колькасці адходаў медыка-санітарнай дзейнасці прыблізна 85% з'яўляюцца звычайнымі бяспечнымі адходамі, супастаўнымі з побытавымі адходамі, астатнія 15% лічацца небяспечнымі матэрыяламі, якія могуць быць інфекцыйнымі, таксічнымі або радыеактыўнымі.

Менавіта яны павінны быць аб'ектам першачарговай увагі спецыялістаў. Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што адной з галоўных навуковых і прыкладных задач у вырашэнні праблемы медыцынскіх адходаў з'яўляецца задача ідэнтыфікацыі іх небяспекі для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя. У многіх замежных краінах у медыцынскіх адходах вылучаюць тры падгрупы: спецыфічныя адходы (інфіцыраваныя), спецыяльныя адходы (радыеактыўныя адходы, выкарыстаныя ізатопныя дыягнастычныя матэрыялы, выкарыстаныя растваральнікі і хімічныя рэактывы і інш.) і побытавыя адходы.

У сучасным свеце асноўнымі спосабамі апрацоўкі медадходаў з'яўляюцца: хімічная дэзінфекцыя; спальванне з выкарыстаннем інсінератараў (адходы, прызначаныя для спальвання ў інсінератары, можна не сарціраваць, так усе адходы падвяргаюцца поўнаму знішчэнню); стэрылізацыя вадзяной парай пад ціскам і пры тэмпературы больш за 100° з выкарыстаннем аўтаклаваў (перад утылізацыяй на сметніку); выкарыстанне мікрахваляў (пры гэтым перапрацаваныя адходы могуць быць утылізаваныя на звычайнай звалцы).

Такім чынам, праблема бяспечнага абыходжання з медадходамі актуальная для ўсіх краін. Кожная краіна стварае ўласную сістэму класіфікацыі медыцынскіх адходаў і распрацоўвае сістэму абыходжання з імі, якая забяспечвае інфекцыйную, таксічную, радыяцыйную бяспеку на аснове агульнасусветных рэкамендацый. Міністэрствам аховы здароўя ў мэтах ліквідацыі і недапушчэнні ў далейшым парушэнняў па абыходжанні з медадходамі выкананы шэраг мерапрыемстваў па ўзмацненні захавання арганізацыямі аховы здароўя заканадаўства ў галіне забеспячэння добрай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі насельніцтва, а таксама прывядзенне тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць абыходжанне з медыцынскімі адходамі, у адпаведнасці з Законам «Аб абыходжанні з адходамі».

Адзначым, што спецыялісты дзвюх ведамстваў, прынялі ўдзел у распрацоўцы новай рэдакцыі санітарных норм і правілаў. У дадзенай рэдакцыі патрабаванні больш сістэматызаваны, што дазволіць больш выразна кіраваць працэсам абыходжання з медыцынскімі адходамі без шкоды для бяспекі персаналу і навакольнага асяроддзя. Укараненне ў практыку новых санітарных норм і правілаў, ўнясенне змяненняў у нарматыўныя дакументы, уключаныя ў Комплекс мер па ліквідацыі парушэнняў, дазволіць аптымізаваць працэсы абыходжання з медыцынскімі адходамі, павысіць бяспеку персаналу, папярэдзіць шкоду для навакольнага асяроддзя.

245

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы