by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рэспубліканская канферэнцыя па эндакрыналогii

Адукацыйны курс Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў

9 лістапада ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам – 23-ці адукацыйны курс Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў.

Канферэнцыя арганізаваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм», ГА «Беларуская асацыяцыя ўрачоў», супрацоўнікамі кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Рэспубліканскага цэнтра эндакрыналогіі, пад эгідай Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў.

Адзначым, што асноўная мэта работы Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў – павышэнне ўзроўню ведаў спецыялістаў у галіне фундаментальнай і прыкладной эндакрыналогіі ў Еўрапейскіх краінах, а таксама за яе межамі. Адкрытасць да супрацоўніцтва і прыцягненне ўвагі да актуальных праблем медыцыны дазваляюць сканцэнтраваць у рамках Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў вядучых экспертаў у галіне эндакрыналогіі.

Сёлета лектарскі склад канферэнцыі будзе прадстаўлены вядучымі экспертамі ў галіне эндакрыналогіі з Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Чэхіі, Харватыі, Фінляндыі, Францыі і Швецыі. У ходзе канферэнцыі запланаваныя пленарныя пасяджэнні, сустрэчы з экспертамі, секцыі па аналізе клінічных выпадкаў, якія адлюстроўваюць сучасныя лячэбна-дыягнастычныя магчымасці і дасягненні ў эндакрыналогіі, міждысцыплінарныя праблемы ў сумежных спецыяльнасцях

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўрачы-эндакрынолагі, а таксама сумежныя спецыялісты, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з эндакрыннай паталогіяй.

Ва ўрачыстым адкрыцці возьмуць удзел міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка, прэзідэнт Еўрапейскага таварыства эндакрынолагаў (Нідэрланды) Aaрт Ян ван дэр Лейла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя ўрачоў» Дзмітрый Шаўцоў, старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання «Эндакрыналогія і метабалізм», прафесар, доктар медыцынскіх навук Ала Шапялькевіч ды іншыя.

105
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы