by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Інфармацыя пра сітуацыю па шаленстве

Праблема шаленства ў свеце не губляе сваёй актуальнасці.

Гэта небяспечнае захворванне, на якое хварэюць жывёлы і людзі. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя шаленства распаўсюджана на тэрыторыях большасці краін свету.

Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь прыняты неабходныя меры па забеспячэнні арганізацый аховы здароўя антырабічнымі імунабіялагічнымі лекавымі сродкамі ў колькасці, неабходнай для правядзення антырабічных прышчэпак усім, каму неабходна. У 2017 годзе лячэбна-прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства былі прызначаны больш як 15 тысячам пацярпелых ад кантакту з жывёлай (76% ад усіх, хто звярнуўся). Дзякуючы працы, якую праводзяць у Рэспубліцы Беларусь з 2012 года выпадкі захворвання на шаленства сярод насельніцтва не рэгістраваліся.

Штогод у нашай краіне рэгіструюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод жывёл усіх катэгорый: дзікіх (лісы, янотападобныя сабакі, ваўкі і інш.), хатніх (сабакі, кошкі) і сельскагаспадарчых жывёл (буйная рагатая жывёла, коні, дробная рагатая жывёла). Усяго ў 2017 годзе было зарэгістравана 484 выпадкі захворвання на шаленства жывёл, што на 16,8% ніжэй у параўнанні з 2016 годам. Часцей за ўсё шаленства рэгістравалася сярод лісіц і хатніх жывёл (сабак і кошак), якія маюць гаспадароў. Лідары па колькасці зарэгістраваных выпадкаў шаленства жывёл у 2017 годзе - Гомельская і Мінская вобласці.

Усяго ў арганізацыі аховы здароўя рэспублікі за аказаннем антырабічнай дапамогі ў 2017 годзе звярнулася больш за 20 тысяч чалавек, з іх каля 6 тысяч – дзеці да 18 гадоў. Аналагічная сітуацыя адзначалася і ў 2016 годзе. Больш за 90% тых, хто звярнуўся адзначалі кантакт з хатнімі жывёламі.

У мэтах прафілактыкі шаленства ў Беларусі штогод праводзіцца прафілактычная імунізацыя супраць шаленства асоб, якія маюць прафесійную рызыку заражэння (ветэрынарныя работнікі, асобы, якія адлоўліваюць безнаглядных жывёл, леснікі, егеры, паляўнічыя і інш.). У 2017 г. з прафілактычнай мэтай было прышчэплена больш за 2 тысячы чалавек.

У мэтах папярэджання заражэння шаленствам неабходна:

  • выконваць устаноўленыя правілы ўтрымання хатніх жывёл (сабак, котак) і штогод абавязкова рабіць гадаванцам прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства;

  • пры захворванні, альбо пры з'яўленні сімптомаў, у выпадках змены паводзін хатняй жывёлы, атрымання ёй пашкоджанняў ад іншай жывёлы, смерці без бачных на тое прычын абавязкова трэба звяртацца да ветэрынарнага спецыяліста для ўстанаўлення 10 дзённага назірання за жывёлай або высвятлення прычыны яе смерці;

  • пазбягаць кантактаў з жывёламі, асабліва дзікімі і/або безнагляднымі;

  • забараняецца прыносіць дадому дзікіх жывёл. Як правіла, здаровыя дзікія жывёлы пазбягаюць сустрэчы з чалавекам;

  • не рэкамендуецца забіраць з вуліцы бяздомных альбо хворых жывёл, але калі ўзялі, то знайсці магчымасць у кароткі тэрмін паказаць гадаванца ветэрынарнаму ўрачу і зрабіць яму прафілактычную прышчэпку супраць шаленства.

У выпадках, калі кантакту з жывёлай пазбегнуць не ўдалося, неабходна:

  • правесці першасную апрацоўку месца кантакту - старанна прамыць струменем вады з мылам;
  • пры наяўнасці раны - пасля прамывання з мылам апрацаваць краі раны 5% настойкай ёду;
  • накласці стэрыльную павязку і неадкладна (на працягу сутак пасля кантакту) звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Толькi ўрач (хірург, траўматолаг) ацэніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і прызначыць, пры неабходнасці, прышчэпачны курс.

160
Возврат к списку

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы